Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 верасня 2020

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-жніўні вырасла на 7,9 працэнта

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені-жніўні 2020 года склала Br13,3 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га ў супастаўных цэнах на 7,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br12,1 млрд, або ў супастаўных цэнах на 9,6 працэнта больш, чым у студзені-жніўні папярэдняга года. 

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,245 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе (на 4,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2019-га), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 1,198 млн т (на 5,4 працэнта больш). Малака атрымана 5,256 млн т (на 5,3 працэнта больш), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 5,081 млн т (на 6 працэнтаў больш). 

На 1 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн галоў (99,7 працэнта да ўзроўню на аналагічную дату 2019 года), у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў (на 0,3 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,6 млн галоў, што на 2,9 працэнта больш, чым на 1 верасня папярэдняга года.