Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
8 снежня 2020

Урад хоча распаўсюдзіць бюджэтную падтрымку экспарту на невялікія прадпрыемствы

Урад хоча распаўсюдзіць бюджэтную падтрымку экспарту на невялікія прадпрыемствы. Аб гэтым расказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Экспарт для нашай эканомікі - гэта фактычна ўмова выжывання, таму што цяпер як ніколі ўсе змагаюцца за рынкі. Таму экспарт, продажы - адзін з асноўных напрамкаў, на якім мы канцэнтруем увагу і адпаведным чынам адаптуем сістэму падтрымкі экспарту, у першую чаргу фінансавую", - сказаў Раман Галоўчанка. 

Паводле яго слоў, цяпер падрыхтаваны прапановы па спрашчэнні як экспартнага крэдытавання, так і экспартнага страхавання. Гэта зроблена, каб як мага больш суб'ектаў гаспадарання маглі скарыстацца інструментамі бюджэтнай падтрымкі экспарту. "Цяпер у нас устаноўлены даволі высокі парог: трэба мець кантракт як мінімум на $200 тыс., каб прэтэндаваць на атрыманне экспартнага крэдытавання. Але ёсць шмат прадпрыемстваў, якія маюць больш дробныя кантракты, і яны таксама заслугоўваюць, каб дзяржава дапамагала ім у экспарце", - падкрэсліў кіраўнік урада. 

Прэм'ер-міністр разлічвае, што ў бліжэйшы час гэтыя дакументы будуць адобраны, і тады дзяржава зможа больш актыўна фінансаваць экспарт малых арганізацый. 

"Урад ставіць задачу істотна перафармаціраваць пэўныя інстытуты развіцця, адным з элементаў якіх з'яўляецца падтрымка экспарцёраў не толькі фінансава, але і інстытуцыянальна. Мы ставім задачу фактычна стварэння паўнацэннага экспартнага агенцтва, якое будзе займацца ўсім спектрам пытанняў падтрымкі экспарцёраў", - дадаў Раман Галоўчанка. 

Як паведамлялася, сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб рабоце эканомікі ў 2020 годзе і праектах прагнозу развіцця краіны на 2021 год. Кіраўніку дзяржавы ўнеслі на разгляд пакет прагнозных дакументаў. Каб атрымаць па іх усебаковыя меркаванні і зверыць прапанаваныя падыходы з кіраўнікамі мясцовых органаў улады, на нараду быў запрошаны шырокі склад удзельнікаў, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, віцэ-прэм'еры, міністры і губернатары. 

"Пакет дакументаў з улікам таго, што ён прайшоў ужо дастатковае прадметнае абмеркаванне і з парламентам, і з усімі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, і з кіраўнікамі абласцей, кіраўніком дзяржавы ў цэлым адобраны. Разам з тым у ходзе дыскусіі быў выказаны шэраг пажаданняў па дапрацоўцы гэтых дакументаў. У бліжэйшы час сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыяй Прэзідэнта ўнясём апошнія карэктывы і будзем спакойна ўступаць у новы год з зацверджанымі дакументамі", - расказаў па выніках нарады Раман Галоўчанка.