Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 ліпеня 2020

У Беларусі ў гэтым годзе плануецца атрымаць 55 тыс. т ільновалакна

У Беларусі ў гэтым годзе плануецца атрымаць 180 тыс. т ільнотрасты, 55 тыс. т ільновалакна і 7,9 тыс. т кандыцыйнага семя льна-даўгунцу пад ураджай 2021 года (з улікам 20 працэнтаў страхфонду). Гэта прадугледжана рабочым планам па правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, ільну-даўгунцу ў 2020 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Лён плануецца ўбраць з 48,9 тыс. га. Бульба падлягае ўборцы з 19,8 тыс. га, рапс - з 375 тыс. га, цукровыя буракі - з 82,8 тыс. га, кукуруза на зерне - з 287,3 тыс. га. 

Рабочым планам прадугледжана ўборка збожжавых і зернебабовых без уліку кукурузы на зерне з 2 255,2 тыс. га. У тым ліку сельгасарганізацыям трэба будзе ўбраць жыта з 364,9 тыс. га, пшаніцу - з 675 тыс. га, трыцікале - з 461,8 тыс. га, ячмень - з 398,3 тыс. га, авёс - з 155,8 тыс. га, проса - з 12,2 тыс. га, грэчку - з 26,3 тыс. га, зернебабовыя - з 160,8 тыс. га. 

Згодна з планам аб'ём закупак збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2020 год складзе 811,8 тыс. т, цукровых буракоў - 2 860 тыс. т, піваварнага ячменю - 80 тыс. т, алейнага семя рапсу - 100 тыс. т, ільновалакна - 18,1 тыс. т. 

Для ўборачнай кампаніі ў наяўнасці ёсць 2 577 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і 1 358 зернесушылак, якія стаяць асобна. На перыяд правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур (у ліпені-верасні) спатрэбіцца 263,3 тыс. т дызпаліва, 17 тыс. т бензіну.