Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24 ліпеня 2020

У Беларусі ў 2021 годзе плануюць пабудаваць 270 тыс. кв.м арэнднага жылля

У Беларусі ў 2021 годзе плануюць пабудаваць 270 тыс. кв.м арэнднага жылля. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"На бягучы год запланавана пабудаваць 135 тыс. кв.м арэнднага жылля, і гэта будзе пабудавана. З улікам таго, што ад усяго існуючага ў краіне жылфонду арэндны фонд складае 3,4 працэнта, то 135 тыс. кв.м арэнднага жылля - гэта, безумоўна, мала, тым больш што попыт на гэтыя кватэры вялікі. Напрыклад, у сталіцы на адну кватэру бывае па 150-200 жадаючых, таму менавіта гэтаму напрамку будзе ўдзяляцца вялікая ўвага. Ужо ў наступным годзе мы плануем пабудаваць прыкладна ў два разы больш, чым у бягучым, гэта значыць 270 тыс. кв.м", - адзначыў начальнік упраўлення. 

Аляксандр Аўраменка падкрэсліў, што калі ў наступным годзе будзе атрымлівацца пабудаваць больш арэнднага жылля, чым намечана ў планах, то будкомплекс краіны прыкладзе для гэтага максімум намаганняў. "Гэта залежыць не толькі ад нашага жадання, але, вядома ж, ад фінансавання. Любое будаўніцтва цесна спалучана з фінансаваннем. І тут зноў жа будзе ўдзяляцца ўвага таму, каб будаўніцтва арэнднага жылля ажыццяўлялася не толькі за кошт бюджэту, як гэта ў асноўным рабілася дагэтуль, але і за кошт сродкаў прадпрыемстваў розных форм уласнасці. Заканадаўчая база для гэтага ўжо створана. Каб жадаючых будаваць такое жыллё было больш, цяпер у міністэрстве сумесна з калегамі з іншых ведамстваў прапрацоўваецца пытанне па стварэнні дадатковых ільгот", - расказаў ён.