Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23 чэрвеня 2020

У Беларусі павялічаны грашовыя нормы расходаў на дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот

У Беларусі павышаюцца грашовыя нормы расходаў на дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых установах, прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 19 чэрвеня 2020 года нумар 354, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада. 

Згодна з дакументам, на 20 працэнтаў павышаецца грашовая кампенсацыя расходаў на харчаванне ў дзень для навучэнцаў з ліку дзяцей-сірот, якія навучаюцца на дзённай форме ў дзяржустановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Беларусі. 

Таксама на 10 працэнтаў павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккiм iнвентаром, на куплю навучальных рэчаў і прылад, прадметаў асабістай гігіены, а таксама на асабістыя расходы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Акрамя таго, на 5 працэнтаў павышаюцца грашовыя выплаты па кампенсацыі расходаў па плаце за карыстанне кватэрным тэлефонам, бытавымі паслугамі, звязаных з забеспячэннем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 

У сувязі з павышэннем вышэйназваных грашовых норм павялічаны на аналагічны працэнт памер кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, бацькамі, што пазбаўлены бацькоўскіх правоў; у якiх дзецi адабраны без пазбаўлення бацькоўскіх правоў па рашэнні суда; у якiх дзецi адабраны па рашэннi камiсii па справах непаўналетніх; якія знаходзяцца ў вышуку, лячэбна-працоўных прафілакторыях або ў месцах утрымання пад вартай; адбываюць пакаранне ва ўстановах, што выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волі, арышту. 

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.