Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
16 верасня 2020

У Беларусі намалацілі больш за 8 млн т збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 8,025 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 16 верасня, у Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,56 млн т, Брэсцкай - амаль 1,35 млн т, Магілёўскай - 1,12 млн т, Віцебскай - 1,07 млн т, Гомельскай - 921 тыс. т. 

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 36,9 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,1 ц/га). 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,147 млн га, што складае 99,1 працэнта запланаванай плошчы. 

Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: па Беларусі скошана 61,6 працэнта і 71,5 працэнта плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 82,2 працэнта плошчаў. 

Цукровых буракоў накапана 279,9 тыс. т, цукрыстасць - 15,55 працэнта (на аналагічную дату мінулага года - 15,93 працэнта). Ураджайнасць складае 438,3 ц/га супраць 450,8 ц/га ў мінулым годзе. 

Убрана чвэрць плошчаў бульбы, накапана 196,7 тыс. т, ураджайнасць - 309,5 ц/га (331,9 ц/га на аналагічную дату 2019 года).