Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 жніўня 2019

У Беларусі адкарэкціруюць механізм аказання спонсарскай дапамогі сельгаспрадпрыемствам

Урад Беларусі прапанаваў Прэзідэнту адкарэкціраваць механізм аказання спонсарскай дапамогі сельгаспрадпрыемствам. Праект адпаведнага ўказа абмяркоўваўся сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным і віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля даклада кіраўніку дзяржавы Уладзімір Дворнік растлумачыў, што ў мінулыя гады сума сродкаў, на якую аказвалі спонсарскую дапамогу буйныя прамысловыя прадпрыемствы, прыпадала на асноўны від дзейнасці. Такім чынам павялічваўся сабекошт прадукцыі прадпрыемстваў, што ў сваю чаргу ўплывала на канкурэнтаздольнасць.

Цяпер прапанавана ў арганізацый-інвестараў улічваць затраты на развіццё сельгасвытворчасці ў складзе пазарэалізацыйных расходаў. "Гэта дасць магчымасць нашым інвестарам - буйным прамысловым прадпрыемствам не павялічваць суму сабекошту на аказаную суму і не страчваць канкурэнтаздольнасць, дасць новую магчымасць для ўкладання сродкаў у сельскую гаспадарку", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, гэта прапанова была адобрана і падтрымана кіраўніком дзяржавы.

Уладзімір Дворнік пры гэтым удакладніў, што размова ідзе аб параўнальна невялікай колькасці сельгасарганізацый. "Калі разглядаць канкрэтна выпадак, які мы абмяркоўвалі, то, калі мы па рэспубліцы маем 1,4 тыс. сельгаспрадпрыемстваў, сёння абмяркоўвалася пытанне аб аказанні спонсарскай дапамогі 49 прадпрыемствам. Гэта тыя, якія сапраўды маюць нейкую цяжкую фінансавую сітуацыю", - сказаў ён.

Акрамя таго, па-ранейшаму не здымаецца з парадку дня магчымасць далучэння слабых гаспадарак да больш моцных. Такі падыход рэалізуецца ў краіне ўжо на працягу многіх гадоў. "Калі на ўзроўні раёна знаходзяць разуменне, то гэты працэс пастаянны", - сказаў Уладзімір Дворнік.

Ён таксама звярнуў увагу на іншы аспект, які часам становіцца падставай для аб'яднання гаспадарак: калі ёсць фінансава ўстойлівыя прадпрыемствы, якія дасягнулі свайго піка і бачаць магчымасць яшчэ падняць аб'ём вытворчасці, але ім не хапае зямлі, вытворчых памяшканняў. "Таму калі мы бачым эканамічны эфект, то, вядома, ідзём на гэта і будзем прадаўжаць гэту работу", - дадаў віцэ-прэм'ер.
Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/u-belarusi-adkarektsirujuts-mehanizm-akazannja-sponsarskaj-dapamogi-selgaspradpryemstvam-80771-2019/
Фота БЕЛТА