Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 мая 2020

Цэнтр па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг прапануецца стварыць у Беларусі

Цэнтр па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг прапануецца стварыць у Беларусі. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб змяненні заканадаўчых актаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў", які вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. 

Дакумент прадугледжвае карэкціроўку закона ад 9 студзеня 2002 года нумар 90 "Аб абароне правоў спажыўцоў" па пытаннях абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. 

Праектам закона прапануецца ўстанавіць агульныя падыходы да абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, а таксама вызначыць інстытуцыянальную сістэму абароны іх правоў, замацаваць прынцып добрасумленнага (адказнага) аказання фінпаслуг. 

У дакуменце вызначана магчымасць пазасудовага парадку разгляду скаргаў спажыўцоў фінансавых паслуг, у тым ліку парадак стварэння ўпаўнаважанай арганізацыі - Цэнтра па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. 

Акрамя таго, удакладняецца кампетэнцыя Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў у галіне абароны правоў спажыўцоў. 

"Прыняцце закона дасць магчымасць вызначыць асаблівасці прававога рэгулявання парадку аказання фінансавых паслуг, інфармавання спажыўцоў аб іх, а таксама будзе садзейнічаць фарміраванню эфектыўнага механізма абароны правоў спажыўцоў фінпаслуг", - лічаць у Нацбанку. 

Заўвагі і прапановы па праекце закона можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 13 па 23 мая.