Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 сакавіка 2020

Сяўбу ранніх яравых завершаць у Беларусі на працягу 20-25 дзён - A.Хацько

https://blr.belta.by/economics/view/sjaubu-rannih-jaravyh-zavershats-u-belarusi-na-pratsjagu-20-25-dzen-hatsko-86011-2020/

БЕЛТА

Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершаць у Беларусі на працягу 20-25 дзён. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сённяшні дзень у Беларусі пасеяна 23 тыс. га ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы на зерне, грэчкі і проса), што складае амаль 3 працэнты планавых пасеваў. У 2019 годзе такія аб'ёмы былі па стане на 20 сакавіка. Такім чынам, пасяўная кампанія стартавала на 10 дзён раней, чым у мінулым годзе. "Брэсцкая вобласць пасеяла ўжо 13 працэнтаў, Гомельская ўключылася ў сяўбу, Мінская, Магілёўская і Гродзенская вобласці пасеялі па 1 працэнту. З улікам пачатку тэрмінаў сяўбы чакаем яе завяршэння на працягу 20-25 дзён", - сказаў Анатоль Хацько.

У Маларыцкім раёне засеяна ўжо 17 працэнтаў плошчаў ранніх яравых, Брагінскім - 24 працэнты, Нараўлянскім - 29 працэнтаў, Мазырскім і Брэсцкім - па 32 працэнты. У Віцебскай вобласці сяўбу яшчэ не пачыналі.

У 2019 годзе з-за зацяжнога халаднаватага надвор'я з вяртаннем замаразкаў масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завяршылася 17 красавіка. У бягучым годзе пры спрыяльных умовах аграрыі прагназуюць больш ранняе яе завяршэнне, што дасць магчымасць у аптымальныя тэрміны пачаць сяўбу кукурузы (больш як 1 млн га) і тэхнічных культур. У сувязі з уборкай азімых на кармавыя мэты (260 тыс. га) і далейшай сяўбой кармавых (кукурузы і аднагадовых траў) і познаспелых культур (грэчкі, проса) у цэлым яравую сяўбу плануецца завяршыць у 20-х чыслах мая.

Пад ураджай 2020 года беларускія аграрыі пасеялі на 7 працэнтаў (134 тыс. га) больш азімых збожжавых і крыжакветных культур, якія даюць больш высокую прадукцыйнасць, чым яравыя гэтых відаў. Гэта дало магчымасць зменшыць плошчу сяўбы вясной. Разам з тым структура пасеваў істотна не змянілася. У сельскагаспадарчых арганізацыях плануецца пасеяць, як і ў мінулым годзе, не менш як 2,5 млн га ўсіх збожжавых і зернебабовых. Павялічыліся плошчы кармавых культур. Міністр адзначыў, што такія меры накіраваны на адаптацыю сельскай гаспадаркі да змянення клімату. "Цяпер мы вядзём работу з засухаўстойлівымі травамі. Будзе павялічана сяўба аднагадовых культур, каб мы маглі нарыхтоўваць кармы ўвесь летні перыяд", - дадаў ён.

У выпадку такіх жа неспрыяльных пагодна-кліматычных умоў, якія назіраліся ў апошнія два гады (з вострым дэфіцытам вільгаці на фоне высокіх тэмператур у перыяд актыўнай вегетацыі і налівання зерня) аграрыі краіны будуць дадаткова праводзіць сяўбу прамежкавых культур, падкормкі пасля выпадзення ападкаў, больш шырока выкарыстоўваць агратэхнічныя прыёмы захавання вільгаці ў глебе.-0-