Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 жніўня 2020

Пшаніцу і азімае жыта ў Беларусі засталося ўбраць менш як з чвэрці плошчаў

Пшаніцу ў Беларусі засталося ўбраць з 24,5 працэнта, азімае жыта - з 21,2 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 11 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,554 млн га, што складае 70,8 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэская вобласць: там убрана 89,4 працэнта плошчаў (301,8 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 83,6 працэнта плошчаў ад плана (284,4 тыс. га), Гродзенскай - 78,8 працэнта (250,9 тыс. га), Мінскай - 73,8 працэнта (357,8 тыс. га), Магілёўскай - 55,7 працэнта (187,5 тыс. га), Віцебскай - 45,6 працэнта (172,4 тыс. га). 

Усяго па краіне намалочана 5,9 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату склала 32 ц/га). Рубеж 1 млн т збожжа пераадолелі Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці. 

Лён выцераблены на 37,8 тыс. га (77,7 працэнта ўборачнай плошча). Абгортванне стужак лёну праведзена на 11,3 тыс. га (29,8 працэнта да выцерабенага). Ільнотраста паднята з 0,6 тыс. га, нарыхтавана 2,14 тыс. т. 

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 733,3 тыс. га (89,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 715,3 тыс. т сена (70,8 працэнта ад плана), 12,456 млн т сенажу (98,9 працэнта), і 531,1 тыс. т сіласу (2,77 працэнта). 

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,6 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.