Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 сакавіка 2020

Прымаемыя меры будуць садзейнічаць стварэнню ў Беларусі вытворчасці электрамабіляў - Мінэканомікі

https://blr.belta.by/economics/view/prymaemyja-mery-buduts-sadzejnichats-stvarennju-u-belarusi-vytvorchastsi-elektramabiljau-minekanomiki-86039-2020/

БЕЛТА

Прымаемыя ў Беларусі меры пасадзейнічаюць стварэнню ў краіне ўласнай вытворчасці электрамабіляў, заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы ўказ "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў".

Як растлумачыў Юрый Чабатар, прыняты ўказ змяшчае некалькі відаў ільгот: для пакупнікоў электрамабіляў, для юрыдычных асоб, якія купляюць і ўстанаўліваюць зарадныя станцыі, а таксама льготы для стымулявання развіцця сеткі зарадных станцый па ўсёй краіне.

Напрыклад, пакупнікі электрамабіляў не будуць плаціць за камунальную паркоўку і не будуць выплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Акрамя таго, для фізічных асоб, якія купілі электрамабіль за мяжой, устанаўліваецца нулявая стаўка ПДВ пры ўвозе яго ў Беларусь, а тым, хто купіў электракар тут, ПДВ будзе кампенсаваны ў памеры да 500 базавых велічынь (1 БВ - Br27). У сваю чаргу юрыдычныя асобы атрымаюць магчымасць ажыццяўляць поўны інвестыцыйны вылік.

Юрый Чабатар нагадаў, што шэраг ільгот, напрыклад для юрыдычных асоб і ІП, якія ўвозяць на тэрыторыю Беларусі ўстройствы для зарадкі акумулятараў, быў прадастаўлены яшчэ ў 2018 годзе.

"Навошта патрэбны гэтыя меры? Пводле некаторых прагнозаў, да 2030 года кожны пяты аўтамабіль у свеце будзе электрычным. Гэты працэс падганяе дзяржаўная палітыка ў шэрагу краін, дзе збіраюцца накласці абмежаванні на машыны з рухавікамі ўнутранага згарання. Я лічу, што льготы, якія прадастаўляюцца указам, разам з мерамі па стымуляванні ўласнай вытворчасці беларускіх электрамабіляў здольны сур'ёзна актывізаваць развіццё адпаведнай галіны нашай прамысловасці", - адзначыў намеснік міністра.