Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 ліпеня 2020

Прамысловасць Беларусі пачынае аднаўляцца - A.Чарвякоў

Прамысловасць Беларусі пачынае аднаўляцца, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на палях Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Прамысловасць пачынае аднаўляцца ў частцы вытворчасці і паставак", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. У прыватнасці, аднаўленню садзейнічалі кантракты на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю і Кітай, а таксама аднаўленне нафтаперапрацоўкі. 

Паводле ацэнкі міністра, па выніках бягучага года Беларусь можа выйсці на нулявы прырост валавога ўнутранага прадукту пасля зніжэння ВУП на 1,7 працэнта па выніках І паўгоддзя. 

Пры гэтым Аляксандр Чарвякоў не выключыў, што пры спрыяльным развіцці сітуацыі ВУП Беларусі можа паказаць рост. "У верасні мы зможам сказаць, на які канчатковы рэзультат (па выніках 2020 года. - Заўвага БЕЛТА) выйдзем", - растлумачыў ён. 

Аляксандр Чарвякоў пацвердзіў, што Мінэканомікі пачало работу над прагнозам на 2021 год. "Мы закладваем (рост ВУП. - Заўвага БЕЛТА). Па сутнасці гэта будзе план развіцця эканомікі", - сказаў міністр.