Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
15 снежня 2020

Лукашэнка наведвае Магілёўскую абласную клінічную бальніцу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёў наведвае абласную клінічную бальніцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з работай медыцынскай установы, у тым ліку па аказанні дапамогі хворым на каранавірусную інфекцыю. Як расказаў Аляксандру Лукашэнку галоўны ўрач бальніцы Анатоль Кулік, ва ўстанове працуюць каля 1,5 тыс. супрацоўнікаў. З 853 ложкаў 350 адведзены для хворых на каранавірус. На сённяшні дзень 108 ложкаў свабодныя. "Апошні тыдзень у нас спыненне і змяншэнне па захваральнасці", - сказаў галоўны ўрач. 

"На сённяшні дзень асаблівасць у тым, што паўднёвыя вобласці нармальна сябе адчуваюць. А Магілёўская вобласць - у сярэдзіне. Вышэй, чым паўднёвыя вобласці, таму што яна не перахварэла ў першую хвалю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Цяпер на тэрыторыі бальніцы ідзе маштабнае будаўніцтва - узводзіцца кардыяхірургічны корпус. Яго плануецца здаць у лістападзе 2021 года. 

Наведванне Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прадаўжае серыю паездак кіраўніка дзяржавы па рэгіянальных установах аховы здароўя, якія займаюцца лячэннем кавідных пацыентаў. Раней Аляксандр Лукашэнка наведаў 4-ю і 6-ю гарадскія клінічныя бальніцы Мінска, Віцебскі абласны клінічны радзільны дом і Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу.