Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 снежня 2020

Лукашэнка наведвае 4-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння 4-ю гарадскую клінічную бальніцу імя М.Я. Саўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Тут кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з лячэннем хворых на каранавірус. 

Як расказаў Прэзідэнту галоўны ўрач бальніцы Вацлаў Янушка, усяго ў клініцы 888 ложкаў, 70 працэнтаў з іх аддадзены пад кавідных пацыентаў. Бальніца прадаўжае аказваць усе паслугі па сваім профілі, праўда, у меншым аб'ёме. 

"Трэба разумець, што акрамя кавід-хворых хапае і іншых: і сардэчна-сасудзістыя, і дыябетыкі, і анкалогія. Таму вы правільна робіце, што аказваеце дапамогу людзям і па іншых хваробах, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Самае галоўнае - утрымацца на гэтых ложках. Непажадана пашырацца". 

На думку кіраўніка дзяржавы, не варта ператрымліваць хворых у медыцынскіх установах, калі яны ідуць на папраўку. "Калі чалавек дома далечваецца, ён сябе камфортней адчувае і хутчэй выздараўлівае. Размова не ідзе аб тым, што мы павінны выпіхваць людзей. Але калі дынаміка добрая, чалавек ідзе на выздараўленне, нельга яго трымаць. Паводле статыстыкі, 0,31 працэнта людзей (нават працэнта няма) даводзіцца вяртаць назад. Гэта добры паказчык. Гэта значыць выпрацавана добрая сістэма, пажадана яе ўтрымаць, каб анкалагічныя койкі не перапрафіляваць пад кавід", - звярнуў увагу Прэзідэнт. 

Ён заўважыў, што расійскія медыкі прагназуюць у сваёй краіне ўсплёск анкалогіі ў бліжэйшыя гады: на фоне пандэміі стала менш праводзіцца прафілактычных мерапрыемстваў. "Нам трэба за гэтым пытаннем уважліва сачыць. Насельніцтва трэба абследаваць, каб мы своечасова выяўлялі злаякасныя пухліны і іншыя хваробы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

У кастрычніку 4-ю бальніцу (тэрапеўтычны корпус, частку хірургічнага корпуса і нефралагічнае аддзяленне) з некаторымі іншымі клінікамі Мінска перапрафілявалі для прыёму пацыентаў з COVID-19. 

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска, Віцебскі абласны клінічны радзільны дом і Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу. 

4-я гарадская клінічная бальніца адкрыта 1 кастрычніка 1960 года. Сёння гэта вядучая лячэбна-дыягнастычная ўстанова, дзе аказваецца дапамога ў сферы ўралогіі, нефралогіі, агульнай, сасудзістай і гнойнай хірургіі, кардыялогіі, пластычнай і эстэтычнай хіруріі.