Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 снежня 2020

Лукашэнка аб задачах на 2021 год: захаваць дасягнуты ўзровень і забяспечыць дадатную дынаміку

Захаванне дасягнутага ўзроўню развіцця і забеспячэнне дадатнай дынамікі ўваходзіць у лік найважнейшых задач на 2021 год. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб рабоце эканомікі ў 2020 годзе і праектах прагнозу развіцця краіны на 2021-ы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Улічваючы палітру падзей, у якую мы паглыблены як звонку, так і знутры, будаваць вельмі строгія планы на наступны год было б неразважліва. З другога боку, зніжэнне ўжо дасягнутага ўзроўню непрымальна ні сацыяльна, ні эканамічна, ні палітычна, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Па ўсіх напрамках патрэбна дадатная дынаміка. Пры гэтым кожны крок абавязкова павінен адпавядаць двум патрабаванням: эканамічная эфектыўнасць і беражлівае, уважлівае стаўленне да запатрабаванняў людзей".