Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 верасня 2020

Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі штогод скарачаецца - A.Субоцін

Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі штогод скарачаецца. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін у час ХХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2020", перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Сельская гаспадарка заўсёды субсідзіруецца ва ўсіх краінах: у нейкіх больш, у нейкіх менш. Гэта адна з прычын для палемікі пры ўступленні ў СГА, пры вызначэнні аднолькавых умоў для вытворчасці прадукцыі. У нас ёсць стратныя прадпрыемствы, але іх колькасць штогод змяншаецца", - сказаў Аляксандр Субоцін. 

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў значнасць аграрнага сектара для краіны. "Харчовая бяспека мае ключавое значэнне. Мы стараемся поўнасцю забяспечыць сябе неабходнымі прадуктамі харчавання, і ў нас гэта атрымліваецца. Думаю, у гэтым годзе і нашы паказчыкі па экспарце сельгаспрадукцыі крыху павялічацца", - адзначыў ён. 

"Беларусь па праву лічыцца адной з вядучых еўрапейскіх сельскагаспадарчых дзяржаў. Нашу прадукцыю ведаюць больш як у 100 краінах свету. Яна канкурэнтная на сусветных рынках і вызначаецца высокай якасцю і выдатным смакам. За такімі поспехамі галіны, безумоўна, стаіць штодзённая карпатлівая праца аграрыяў", - заявіў Аляксандр Субоцін. 

Паводле яго слоў, у наступныя пяць гадоў плануецца ўкладваць сродкі ва ўдасканаленне сельскагаспадарчых тэхналогій і атрыманне новых высакаякасных прадуктаў. "Толькі праз навуку мы можам удасканаліць нашу вытворчасць. Каб павысіць канкурэнтаздольнасць і быць больш паспяховымі, трэба павышаць глыбіню перапрацоўкі прадукцыі, прадаваць прадукты з высокай дабаўленай вартасцю: не малако, а сыр, не мяса, а каўбасу", - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер.