Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
8 верасня 2020

Яравы рапс у Беларусі ўбраны больш як з палавіны плошчаў

Яравы рапс у Беларусі ўбраны з 22,1 тыс. га, што складае 51,4 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 8 верасня, усяго намалочана 808,3 тыс. т рапсу (з улікам азімага) пры сярэдняй ураджайнасці 15,1 ц/га. Што датычыцца проса, яго ўбралі з 43,9 працэнта плошчаў (3,8 тыс. га), намалочана 8,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21,6 ц/га. Грэчка ў Беларусі ўбрана з 9,84 тыс. га (38 працэнтаў плана), намалочана 13,2 тыс. т (13,5 ц/га). 

У цэлым збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,117 млн га, што складае 96,6 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,5 працэнта плошчаў ад плана (338,3 тыс. га), Гродзенскай - 99,4 працэнта (320,7 тыс. га), Мінскай - 99,4 працэнта (486,6 тыс. га), Гомельскай - 98,1 працэнта (335,1 тыс. га), Магілёўскай - 92,1 працэнта (306 тыс. га), Віцебскай - 90,2 працэнта (331,1 тыс. га). 

Усяго па краіне намалочана 7,938 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т. 

Лён выцераблены на 47,4 тыс. га (99,7 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 26,7 тыс. га (56,3 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 10,13 тыс. га, нарыхтавана 34,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 ц/га. 

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 805,3 тыс. т сена (79,7 працэнта ад плана), 13,054 млн т сенажу (103,6 працэнта) і 3,092 млн т сіласу (16,1 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 51,9 працэнта ад плана.