Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 чэрвеня 2020

Гаспадаркі Беларусі нарыхтавалі чвэрць травяных кармоў ад плана

Гаспадаркі Беларусі нарыхтавалі 2,405 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 25,7 працэнта ад запланаванага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 30 чэрвеня, першы ўкос траў у Беларусі праведзены больш як на 1,2 млн га, што складае 93 працэнты запланаваных плошчаў. Работы завершаны ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. У Гродзенскай вобласці першы ўкос праведзены на 98,1 працэнта запланаваных плошчаў, Магілёўскай - 91,7 працэнта, Віцебскай - 68,4 працэнта. Аграрыі ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай, пачалі другі ўкос траў. Работы выкананы ўжо на 151,5 тыс. га (18,5 працэнта плана). 

Травы ўбраны з больш як 1,1 млн га, што складае 96,1 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 258,5 тыс. т сена (25,6 працэнта плана), 7,8 млн т сенажу (62 працэнты) і 444 тыс. т сіласу (2,3 працэнта). 

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.