Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 жніўня 2020

Дзяржзаказ па збожжы ў Беларусі выкананы больш як на 90 працэнтаў

У Беларусі пастаўлена 752,6 тыс. т збожжа ў лік дзяржзаказу, што складае 92,7 працэнта ад плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 28 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,049 млн га, што складае 93,4 працэнта запланаванай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 98,7 працэнта плошчаў ад плана (318,5 тыс. га), Брэсцкай - 98,6 працэнта (335,2 тыс. га), Мінскай - 98,1 працэнта (479,9 тыс. га), Гомельскай - 97,2 працэнта (332,1 тыс. га), Магілёўскай - 84,4 працэнта (280,5 тыс. га), Віцебскай - 82,6 працэнта (303 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 12,9 працэнта і 20,4 працэнта плошчаў адпаведна. 

Усяго па краіне намалочана 7,63 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш як 1,9 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т і па больш як 900 тыс. т - у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. 

Лён выцераблены на 45,9 тыс. га (95,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 20,5 тыс. га (44,6 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 3,23 тыс. га, нарыхтавана 10,53 тыс. т. 

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 775,8 тыс. т сена (76,8 працэнта ад плана), 12,835 млн т сенажу (101,9 працэнта) і 1,288 млн т сіласу (6,72 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 46 працэнтаў ад плана.