Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 жніўня 2019

Дзяржузнагарод і падзяк Прэзідэнта Беларусі ўдастоены прадстаўнікі розных сфер

Дзяржаўных узнагарод удастоены работнікі розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку, удасканаленне судовай сістэмы, заслугі ў праектаванні сацыяльна значных аб'ектаў, развіцці прамысловасці, транспартнай і дарожнай галін, сферах навукі, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук.

Прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Забела ўдастоены ордэна Пашаны. Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі суддзі суда Ашмянскага раёна Віталя Казакевіча.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік.

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці таксама ўдастоены медалёў "За працоўныя заслугі", Францыска Скарыны, ганаровых званняў.

Яшчэ адным указам за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалямі "За бездакорную службу" розных ступеней узнагароджана вялікая група ваенных.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім калектыву работнікаў ААТ "Палессежылбуд" аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у развіццё будаўнічай галіны і высокі прафесіяналізм.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва Падзякі Прэзідэнта ўдастоены вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Тадэвуш Кокштыс.

Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена дырэктару Бялыніцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Віктару Падольскаму за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у фізічнае і патрыятычнае выхаванне моладзі.

Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/dzjarzhuznagarod-i-padzjak-prezidenta-belarusi-udastoeny-pradstauniki-roznyh-sfer-80825-2019/
Фота БЕЛТА