Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24 сакавіка 2020

Д.Крутой: Беларусь разглядае магчымасць рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу

Беларусь разглядае магчымасць рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу. Аб гэтым сёння журналістам заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, прапановы аб рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу гучаць. "Тыя крэдытныя лініі, якія ў нас былі ўзяты на стандартных умовах... Мы спрабуем выйсці на партнёраў, нягледзячы на каранцінныя абмежаванні і іншае, і ўнясём прапановы па рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу, - сказаў першы віцэ-прэм'ер. - Абмяркоўваліся толькі крэдытныя лініі міжнародных фінансавых арганізацый (Сусветны банк, ЕБРР і ЕІБ). Ніякага дэфолтнага стану. Усё абслугоўванне доўгу ідзе ў звычайным рэжыме. Еўрабондаў гэта тэма наогул не датычыцца". 

У якасці прыкладу ён прывёў Сусветны банк, які анансаваў выдзяленне прямой дапамогі, у тым ліку на ліквідацыю наступстваў каранавіруса. "Мы пакуль такіх грошай у яго не запытвалі. Але ў частцы даўгавых ліній, думаю, можам з імі папрацаваць", - адзначыў Дзмітрый Крутой. 

Што датычыцца перспектыў супрацоўніцтва з МВФ, то першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што фонд, зыходзячы са сваіх правіл, не вядзе перагаворы аб крэдытах або заключэнні новых краінавых праграм у час электаральных кампаній. "Пасля выбараў будзем з імі сустракацца і гэту тэму абмяркоўваць", - растлумачыў Дзмітрый Крутой. 

Ён пракаменціраваў таксама дамоўленасці з Расіяй у нафтавай сферы, заклікаўшы не спяшацца і дачакацца фінальных рашэнняў. "Квартал ужо прайшоў, таму тут трэба яшчэ тэхнічныя магчымасці заводаў ацаніць. Як яны змогуць гэта ўсё перапрацаваць", - удакладніў ён. 

Як паведамлялася, расійскі бок цалкам падтрымаў прапановы Беларусі па пастаўках нафты. У суботу 21 сакавіка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы разглядаўся комплекс пытанняў, якія датычацца куплі сыравіны, загрузкі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, задавальнення попыту на нафтапрадукты ўнутры краіны і экспартных паставак. Як заявіў па выніках журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, у Беларусі фарміруецца сыравінны пакет для нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на другі квартал. Абмяркоўваліся як розныя прапановы ад пастаўшчыкоў з Расійскай Федэрацыі, так і прадаўжэнне работы па пастаўках з альтэрнатыўных крыніц. Стаіць задача сфарміраваць увесь сыравінны пакет для заводаў, каб яны стабільна і на эфектыўным узроўні працавалі ўвесь другі квартал, не толькі забяспечваючы ўнутраны рынак, але і выконваючы свае кантракты на знешнім перыметры.