Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 верасня 2020

Больш за 6,6 тыс. юрыдычных асоб і 21,9 тыс. ІП зарэгістравана за студзень-жнівень у Беларусі

Больш за 6,6 тыс. юрыдычных асоб і больш за 21,9 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістраваны за студзень-жнівень у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста. 

Больш за ўсё прадпрымальнікаў зарэгістравана ў сталіцы - 6222. Колькасць ІП у Мінскай вобласці павялічылася на 3731, у Брэсцкай - на 2787, у Гомельскай - на 2602. 

На сёння ў Беларусі 155 915 дзеючых юрыдычных асоб і 268 576 прадпрымальнікаў. Пры гэтым 35,5 працэнта ўсіх зарэгістраваных ІП - жанчыны. 19 індывідуальных прадпрымальнікаў - непаўналетнія. Яны часцей за ўсё выбіраюць работу ў сферы камп'ютарнага праграмавання і рознічнага гандлю шляхам заказу тавараў праз інтэрнэт.