Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 жніўня 2020

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 6 млн т збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 6 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 12 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,618 млн га, што складае 73,7 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 91,8 працэнта плошчы (309,9 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 85,3 працэнта плошчы ад плана (290,2 тыс. га), Гродзенскай - 82,3 працэнта (262,1 тыс. га), Мінскай - 77,5 працэнта (376 тыс. га), Магілёўскай - 58,7 працэнта (197,4 тыс. га), Віцебскай - 48,5 працэнта (183,1 тыс. га). 

Усяго па краіне намалочана 6,138 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,9 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32 ц/га). Мінская вобласць пераадолела рубеж 1,5 млн т збожжа, Брэсцкая і Гродзенская - 1 млн т. 

Лё выцераблены на 38,3 тыс. га (78,8 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 11,7 тыс. га (30,6 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 0,63 тыс. га, нарыхтавана 2,25 тыс. т. 

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 735,4 тыс. га (89,8 працэнта ад плана). Нарыхтавана 719,8 тыс. т сена (71,3 працэнта ад плана), 12,48 млн т сенажу (99 працэнтаў) і 539,2 тыс. т сіласу (2,81 працэнта). 

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.