Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 ліпеня 2020

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 мл т збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 27 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 405,9 тыс. га, што складае 18,5 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Гомельская вобласць: там убрана 38,3 працэнта плошчы ад плана (130,3 тыс. га). У Брэсцкай вобласці ўбрана 30 працэнтаў плошчы (101,3 тыс. га), Гродзенскай - 19,7 працэнта (62,9 тыс. га), Мінскай - 15,1 працэнта (73,4 тыс. га), Магілёўскай - 7,93 працэнта (26,7 тыс. га), Віцебскай - 3,01 працэнта (11,37 тыс. га). 

Усяго па краіне намалочана 1 млн 526,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 33,2 ц/га). У планах аграрыяў - сабраць 8 млн т збожжа ў гэтым годзе. 

Лён выцераблены на 20,9 тыс. га (42,8 працэнта ўборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 671,5 тыс.га (82 працэнты ад плана). Нарыхтавана 599,2 тыс. т сена (59,3 працэнта ад плана), 11,951 млн т сенажу (94,8 працэнта) і 492,9 тыс. т сіласу (2,57 працэнта). 

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 40,3 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.