Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 жніўня 2020

Беларусь паступова нарошчвае знешнепалітычнае супрацоўніцтва - Макей

Беларусь паступова нарошчвае знешнепалітычнае і знешнеэканамічнае супрацоўніцтва, якое было абмежавана з-за пандэміі COVID-19. Гэта сказаў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей 4 жніўня ў Палацы Рэспублікі, дзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаўся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пандэмія безумоўна паўплывала на актыўнасць кантактаў з замежнымі калегамі, тым не менш праходзілі відэаканферэнцыі, відэасустрэчы, у час якіх абмяркоўваліся актуальныя тэмы ўзаемадзеяння. 

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства лічыць, што ў краіне было прынята правільнае рашэнне змагацца з каранавіруснай інфекцыяй, не спыняючы вытворчасць. "Трэба змагацца з пандэміяй, але рабіць гэта акуратна і без спынення вытворчасці", - сказаў міністр. 

Ён звярнуў увагу, што цяпер ідзе актывізацыя кантактаў з замежнымі калегамі. "Пачаліся актыўныя кантакты, у тым ліку і асабістыя сустрэчы", - адзначыў Уладзімір Макей.