Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 сакавіка 2020

Жыхары Мінскай вобласці могуць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

З 28 сакавіка па 4 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці ў трынаццаты раз пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.

Акцыя будзе прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі. А яе галоўная мэта - прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду.

Пад час правядзення гэтага мерапрыемства ўдзельнікі зоймуцца высадкай лесу, навядзеннем чысціні ў лясных масівах і рэстаўрацыяй месцаў масавага адпачынку.

Далучыцца да "Тыдня лесу" можа любы жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць усім неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў аднаўленні.

Дарэчы, ініцыятарам акцыі выступае Міністэрства лясной гаспадаркі.