Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 верасня 2020

Завяршаецца першы этап рэканструкцыі аўтадарогі Р53 Слабада-Навасады

Завяршаецца першы этап рэканструкцыі аўтадарогі Р-53 Слабада-Навасады, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час працы вядуцца на ўчастку дарогі Р-53 даўжынёй больш за 11 км (з 1,85 км - па 13 км), якi размешчаны ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Генпадраднай арганізацыяй выступае ААТ "ДБТ № 5".

Будаўніцтва ажыццяўляецца ў два этапы - на двух участках аўтадарогі. Работы на першым участку стартавалі ў кастрычніку 2019 г. (з 1,85 км па 6,6 км) і будуць завершаны ў лістападзе бягучага. На другім пачаліся ў ліпені 2020 г. (з 6,6 км - па 13 км). Заканчэнне ўсіх работ запланавана на лістапад 2021 г.

Пасля рэканструкцыі дарога Р-53, якая ў цяперашні час мае 2 паласы руху, стане чатырохпалоснай (па нарматывах I-б катэгорыі) з цэментабетонным пакрыццём. Праектам таксама прадугледжана ўзвядзенне двух пуцеправодаў і двух тунэляў, пешаходнага моста і падземнага пераходу.

Аўтамабільная дарога Р-53 злучае сталіцу рэспублікі з горадам-спадарожнікам Смалявічы. У горадзе запланавана будаўніцтва новых жылых комплексаў, аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і гандлёва-забаўляльнага цэнтра.