Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
27 жніўня 2020

За лета ў Мінскай вобласці аздаравіліся 50 тысяч школьнікаў

Амаль 50 тысяч школьнікаў малодшых і старэйшых класаў Мінска і Мінскай вобласці гэтым летам аздаравіліся ў дзіцячых лагерах, паведамляе Беларусь 1.

З-за эпідсітуацыі першыя лагерныя змены ў гэтым годзе пачалі працу пазней на два тыдні. На ўсіх аб'ектах выконваліся абавязковыя санітарныя патрабаванні, дзеці шмат часу праводзілі на свежым паветры, працавалі тэматычныя гурткі, праводзіліся віртуальныя экскурсіі. А ў гэтыя дні завяршаецца апошняя летняя змена.

Усяго ў нашай краіне ў гэтым сезоне функцыянавалі больш за 300 кругласутачных і дзённых лагераў. У кастрычніку пройдзе традыцыйны конкурс, у якім выберуць лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларусі.