Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
29 ліпеня 2020

У Жодзіне з'явіцца дзіцячая паліклініка і рэабілітацыйны цэнтр

У Жодзіне працягваецца ўзвядзенне дзіцячай паліклінікі. Будынак будуюць па індывідуальным праекце. Тут жа з'явіцца і рэабілітацыйны цэнтр з басейнамі. Усё гэта перспектыва наступнага года. А напярэдадні навасельцамі сталі 60 сем'яў, сярод якіх 21 шматдзетная. Дарэчы, пяціпавярхоўка размясцілася побач са свабоднай тэрыторыяй Жодзіна, дзе пачнуць будаваць 14 шматпавярховых дамоў у новым квартале, паведамляе Беларусь 1.

Уладзімір Зорыч, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва г. Жодзіна: "Будзе размешчаны дзіцячы сад на 230 месцаў і школа на 720 месцаў. Г.зн. гэта таксама будзе спальны раён агульнай плошчай 105 тысяч квадратных метраў. З сацыяльнай інфраструктуры там яшчэ будзе тры невялікія крамы. Зараз тут заканчваецца праектаванне сетак. Таксама мы на адкрытым конкурсе размясцілі інфармацыю аб будаўніцтве 170-кватэрнага дома. У гэтым доме мы плануем пабудаваць жыллё для шматдзетных сем'яў".

Узводзіць жыллё для сваіх супрацоўнікаў і сам Беларускі аўтазавод. Гэта два дамы БелАЗа. Усяго ж сёлета ў Жодзіне ключы ад кватэр атрымаюць больш за 330 мясцовых сем'яў.