Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 чэрвеня 2020

У вобласці стартуюць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ

З 10 па 20 чэрвеня ў Мінскай вобласці ДАІ і ІСН правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх - "Беражыце дзяцей!", паведамілі ў УДАІ МУС.

Дадзенае мерапрыемства пройдзе і ў Магілёўскай вобласці.

У гэты перыяд будуць праводзіцца заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. Ім растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Акрамя гэтага, інспектары нададуць увагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катанні на роварах і сродках персанальнай мабільнасці.

Таксама ДАІ акцэнтуе ўвагу на спыненне парушэнняў ПДР дзецьмі-пешаходамі і суправаджаючымі іх дарослымі. І кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх, таксама трапяць у поле зроку праваахоўнікаў.