Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
14 верасня 2020

У Вілейцы пройдуць спаборніцтвы па футболе

Раённыя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" па прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартуюць 15 верасня ў Вілейцы, піша газета "Шлях перамогі".

На працягу трох дзён на гарадскім стадыёне будуць праходзіць сустрэчы ў трох узроставых групах:

  • старэйшая (хлопчыкі 2006-2007 г. н.). Спаборніцтвы пройдуць 15 верасня;
  • сярэдняя (хлопчыкі 2008-2009 г. н.) - 17 верасня;
  • малодшая (хлопчыкі 2010-2011 г. н.) - 22 верасня.

6-9 кастрычніка ў Смалявічах, Нясвіжы, Мар'інай Горцы, Лагойску, Любане адбудуцца занальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Таксама занальныя спаборніцтвы пройдуць і ў Вілейцы, дзе рабяты з Маладзечанскага, Мядзельскага, Валожынскага і Вілейскага раёнаў пазмагаюцца за выхад у фінал.

А фінальны турнір з удзелам лепшых каманд адбудзецца ў снежні ў мінскім футбольным манежы.