Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 ліпеня 2020

У Стоўбцах адкрыюць новую школу

У Стоўбцах пабудуюць школу. Новая ўстанова адукацыі з'явіцца ў мікрараёне №7 па вуліцы Міра, які актыўна прырастае шматпавярхоўкамі, паведамляе МЛЫН.ВY.

Будаўніцтва доўгачаканай для мясцовых жыхароў школы вядзе будтрэст №1. Гэта прадпрыемства з багатай гісторыяй выйграла тэндэр на яе ўзвядзенне. Праца на аб'екце кіпіць з 30 чэрвеня: рабочыя актыўна здымаюць раслінны пласт і рыхтуюцца да падрыхтоўкі катлавана. Плануецца, што новая ўстанова расчыніць свае дзверы для мясцовай дзятвы ўжо праз год. Для школьнікаў гэта, безумоўна, радасная навіна. Ім больш не давядзецца ездзіць на вучобу ў горад. З кожным годам колькасць жыхароў мікрараёна імкліва павялічваецца, так што новая школа тут вельмі патрэбная. Тым больш квадратнымі метрамі актыўна абзаводзяцца менавіта маладыя сем'і, у тым ліку шматдзетныя.

Праект школы - тыпавы. Па ім ужо ўзводзіліся ўстановы адукацыі, напрыклад, у Салігорску і Барысаве. Ды і зараз па гэтым праекце будуюцца некалькі аб'ектаў пад Мінскам.

Вучыцца ў школе змогуць 720 дзяцей. Тут будуць створаны ўсе ўмовы для іх паўнавартаснага развіцця. Акрамя сучасных навучальных кабінетаў, да паслуг дзятвы - басейн, актавая, трэнажорная і гімнастычная залы, цір. Акрамя таго, у двары абсталююць стадыён, пляцоўкі для гульнявых відаў спорту, настольнага тэніса, а яшчэ адвядуць месца пад вулічныя трэнажоры, якія так папулярныя ў сучаснай моладзі.