Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
5 жніўня 2020

У Слуцку працягваецца будаўніцтва ўнікальнай кацельні

У Слуцку ідзе маштабная будоўля - узводзіцца другая ў Мінскай вобласці кацельня магутнасцю 14 МВт. На будпляцоўцы працуюць работнікі ПМК-225, паведамляе МЛЫН.ВY.

— Магутнасць будучай кацельні складзе 14 МВт, што дасць магчымасць забяспечыць цяплом плануемыя новыя мікрараёны горада. Мы як генпадрадчык прыступілі да працы ў лістападзе мінулага года. Усяго на будоўлі задзейнічана каля 100 чалавек. Гэта будзе цэлы комплекс на велізарнай тэрыторыі. Ужо пабудаваны сама кацельня, сажалка-выпарнік, склады для прыняцця торфу, дымавая труба. Будаўнічыя работы падыходзяць да завяршэння, цяпер актыўна займаемся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Плануем здаць аб'ект у верасні, - адзначае начальнік вытворча-эканамічнага аддзела Вольга Вінаградава.