Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 верасня 2020

У Радашковічах узвялі жылы дом на 40 кватэр

У Маладзечанскім раёне штогод узводзяць і здаюць у эксплуатацыю новыя дамы. Будаўніцтва тут ідзе актыўна, паведамілі ў праграме "Міншчына" на СТВ. Апошняе наваселле адзначылі ў Радашковічах.

Варта адзначыць, за апошнія гады Радашковічы сталі ўтульней. Летась тут прайшлі раённыя Дажынкі, дзякуючы якім населены пункт змяніўся. Правялі маштабную працу па добраўпарадкаванні. І вось цяпер - здалі новую шматпавярхоўку на сорак кватэр.

Больш за палову жылля ў ім атрымалі шматдзетныя сем'і. Дарэчы, акрамя самога дома тут зрабілі яркую дзіцячую пляцоўку. У прыярытэце - бяспека, таму ўсе горкі і арэлі размешчаны на спецыяльным мяккім пакрыцці. Інфраструктура цалкам адказвае патрабаванням навасельцаў.

— Побач з гэтым домам было праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі. Побач знаходзіцца музычная школа, сярэдняя школа нашага пасёлка. Побач знаходзяцца вялікія сеткавыя крамы. Гэта значыць праблем, скажам, з даступнасцю нейкіх відаў паслуг для насельніцтва не існуе. Тут усё ў крокавай даступнасці, - адзначыў Віктар Неказакаў, старшыня Радашковіцкага пасялковага выканаўчага камітэта.

Зараз у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў тут знаходзяцца каля 400 чалавек. У бліжэйшы час усіх іх плануюць засяліць у новыя кватэры. Са шматдзетнымі сем'ямі пытанне практычна вырашана.