Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 сакавіка 2020

У Мінскай вобласці працягваюць развіваць спартыўную інфраструктуру

На сённяшні дзень у Мінскай вобласці вядзецца будаўніцтва басейна ў Міханавічах, фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Мар'інай Горцы, таксама праектуецца басейн у Старых Дарогах і футбольнае поле са штучным пакрыццём у Маладзечне, паведамляе МЛЫН.

Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслава Шыпарова, цяпер у вобласці налічваецца 3045 фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Летась былі пабудаваны варкаўт-пляцоўкі ў аг.Кухчыцы Клецкага раёна і аздараўленчым комплексе "Агеньчык" Смалявіцкагараёна, узведзена хакейная каробка ў Бараўлянах.

Акрамя таго, распрацоўваецца тэхнічнае заданне на праектаванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Заслаўі і ўніверсальнай спартыўнай залы ў Салігорску. Плануецца будаўніцтва басейна ў Уздзе і фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Дзяржынскім раёне. Пры гэтым да 2023 года гэтая праца павінна быць завершана.