Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 ліпеня 2020

У Мінскай вобласці ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года

Мінская хваля, Таццяна Карпік. Фота Паўла Арлоўскага

Як ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці да новага навучальнага года, абмеркавалі на працоўнай нарадзе ў аблвыканкаме.

На бягучы і капітальны рамонты аб'ектаў у бюджэце вобласці прадугледжана 20,1 млн. рублёў, і яшчэ 7,9 - на набыццё абсталявання.

Як паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч, да новага навучальнага года зробяць рамонт дахаў у дзясятках устаноў, абновяць амаль сотню харчаблокаў, сем дзясяткаў спартыўных залаў, амаль 200 санвузлоў, стадыёны, добраўпарадкуюць тэрыторыі, выканаюць і іншыя работы, каб дзіцячыя сады, школы, гімназіі і каледжы сустрэлі сваіх навучэнцаў у поўнай гатоўнасці.

У бягучым годзе плануецца завяршыць рамонт 4 устаноў адукацыі ў Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Капыльскім раёнах.

У 1-м паўгоддзі без малога 150 тысяч рублёў накіравана на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі.

Рыхтуюць да новага навучальнага года і школьныя аўтобусы. На дадзены момант іх 248. Планавы агляд паспяхова прайшлі ўжо 87% з іх. Да 20 жніўня, па словах Таццяны Апраніч, будуць гатовыя да дастаўкі вучняў і астатнія. Варта адзначыць, што школьных аўтобусаў стане больш: на дадзены момант праводзіцца цэнтралізаваная закупка яшчэ 40 штук.

Паклапоцяцца і пра бяспеку дарожнага руху па тэрыторыях, прылеглых да ўстаноў адукацыі. Да 1 жніўня правядуць іх камісійныя абследавання.

На 95% установы агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці ўжо забяспечаны спартыўным інвентаром і абсталяваннем. У 2019/2020 навучальным годзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту набыта паўтары тысячы пар лыжных камплектаў. Маецца спортінвентар для заняткаў гімнастыкай, акрабатыкай, аэробікай, атлетычнай гімнастыкай, а таксама для рухомых і спартыўных гульняў.

Для ўстаноў адукацыі плануецца набыць электронныя сродкі навучання, кампутарную і аргтэхніку, кампутарныя класы. А для ўстаноў прафесійнай адукацыі закупяць 14 адзінак грузавой тэхнікі, 2 трактары, 3 легкавыя аўтамабілі і 4 аўтобусы.

Робіцца ўсё неабходнае, каб установы адукацыі гасцінна расчынілі свае дзверы да Дня ведаў і сустрэлі вучняў абноўленымі і абсталяванымі для іх паспяховага навучання.