Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
2 верасня 2020

У Мінскай вобласці абнаўляюцца аўтапаркі

Сёлета не толькі школы Мінскай вобласці атрымаюць 40 новых аўтобусаў для дастаўкі дзяцей да месца вучобы, але таксама ў рэгіёне абнаўляюцца і аўтапаркі. А гэта больш за 90 аўтобусаў МАЗ для гарадскіх і прыгарадных маршрутаў, паведамляе Беларусь 1.

Акрамя пасажырскіх перавозак, транспартнікі вобласці ўзмацняюць пазіцыі дзякуючы грузавым машынам. Так, аўтапарк у Мар'інай Горцы актыўна задзейнічаны і ў дапамогу аграрыям на транспарціроўцы збожжавых з палёў. На чарзе перавозка кукурузы, гародніны і бульбы. Пухавіцкія транспартнікі першымі пачалі выкарыстоўваць аўтаматызаваную сістэму кіравання транспартам анлайн. Гэта дае эканамічныя бонусы.

Свой парк грузавой тэхнікі і ў прамысловага пачаткоўца Пухавіцкага раёна - Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэта 30 найноўшых збожжавозаў МАЗ.