Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
20 ліпеня 2020

У Маладзечне з'явяцца новыя сацыяльныя аб'екты

Новыя сацыяльныя аб'екты з'явяцца ў Маладзечне, у тым ліку сучасны Палац шлюбу. З праектам працуюць архітэктары, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ. Двухпавярховы будынак упрыгожыць цэнтральную плошчу горада.

Акрамя таго, ва Усходнім раёне плануецца пабудаваць дзіцячы сад і пачатковую школу. Усё пад адным дахам. Разлічана ўстанова на 150 дашкольнікаў і 320 навучэнцаў. Гэта будзе двухпавярховы будынак з басейнам. Побач пабудуюць стадыён і баскетбольную пляцоўку.

Працягваюць у Маладзечне актыўна абнаўляць і ўзводзіць медыцынскія аб'екты.

- Вядзецца капітальны рамонт паліклінікі №1, які плануецца завяршыць у 2020 годзе. Акрамя гэтага, у трэцім квартале мы плануем завяршыць будаўніцтва, мадэрнізацыю ангіёграфаў цэнтральнай раённай бальніцы. Зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя, вядуцца таргі па выбары будаўніча-мантажнай арганізацыі па будаўніцтве кіслароднай, - распавёў Андрэй Казунка, дырэктар УКБ Маладзечанскага раёна.

На асаблівым кантролі – пытанне будаўніцтва жылля, а таксама добраўпарадкаванне вуліц і двароў. Акрамя таго, у бліжэйшы час значныя намаганні горад накіруе на развіццё безбар'ернага асяроддзя і веласіпеднай інфраструктуры.