Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
19 сакавіка 2020

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» адкрылася вытворчасць дыхальных масак

Паводле інфармацыі industrialpark.by 

У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, кампанія-рэзідэнт ТАА "Асамедыка" адкрыла вытворчасць масак аднаразовага прымянення і бактэрыяльна-вірусных фільтраў аднаразовага прымянення, паведамляе прэс-служба парку. 

Кампанія пачала ўзмоцнены выпуск дыхальных масак з-за сітуацыяй, якая склалася з каронавірусам. 

Адзначым, дыхальны фільтр у перыяд да 24 гадзін здольны забяспечыць максімальную бактэрыяльную і вірусную абарону. Пры гэтым даказаная эфектыўнасць фільтрацыі складае не менш 99,99%. 

Дарэчы, кампанія "Асамедыка" была зарэгістравана ў якасці рэзідэнта "Вялікага каменя" ў 2017 годзе. Займаецца вытворчасцю медыцынскіх вырабаў шырокага асартыменту.