Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 лютага 2020

У Фаніпалі плануюць выпускаць інавацыйную сістэму фільтрацыі паветра

У СЭЗ "Мінск" будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па вытворчасці інавацыйнага абсталявання і сістэм фільтрацыі паветра.

Інвестыцыйны праект на тэрыторыі г.Фаніпаль будзе рэалізоўваць новы рэзідэнт ТАА «Эмфіл Эйр» - трэці рэзідэнт, які зарэгістраваны ў гэтым годзе.

Прадпрыемства плануе наладзіць выпуск  элементаў, якія абяспыльваюць і хімічна фільтруюць паветра, на аснове якіх плануецца арганізаваць вытворчасць інавацыйнага высокатэхналагічнага абсталявання і сістэм фільтрацыі паветра. Пры гэтым вытворчасць будзе заснавана на новых і перадавых тэхналогіях.

Акрамя таго, адметнай асаблівасцю праекта стане экспартная арыентаванасць прадукцыі.

Адзначым таксама, што дадзенае абсталяванне будзе нестандартным: яго праектаванне, распрацоўка і выраб будзе ажыццяўляцца пад заказ.