Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
13 сакавіка 2020

У буйных гарадах Міншчыны аўтобусы заменяць на электрабусы

У буйных гарадах вобласці плануюць замяніць аўтобусы з рухавіком унутранага згарання на электрабусы.

Усяго неабходна закупіць 110 экалагічных машын: Салігорск - 40, Маладзечна - 20, Барысаў - 20, Слуцк - 15, Жодзіна - 15.

Пры гэтым для рэгіёнаў патрэбен электрабус з далёкасцю ходу на адной зарадцы не менш за 250 км.

Праект рэалізуюць ААТ "Мінаблаўтатранс" сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. А каб рух на такім грамадскім электратранспарту быў яшчэ зручней, на трасе М3, па заканчэнні рэканструкцыі, можа быць выдзелена асобная паласа.