28 жніўня 2020
У 3 раёнах Міншчыны дзейнічае забарона на наведванне лясоў

На сённяшні дзень забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 7 раёнах Беларусі. Дадзеная інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па дадзеных на раніцу 26 жніўня, у Мінскай вобласці забароны дзейнічаюць у Валожынскім, Слуцкім і Стаўбцоўскім раёнах.
Прычына часовых забаронаў - высокі клас пажарнай небяспекі.
На жаль, асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Грамадзяне выпальваюць сухую расліннасць, з-за парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд. Часта пакутуе і асабістая маёмасць насельніцтва.