Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
20 мая 2020

Станцыю абезжалезвання пабудуюць пад Калодзішчамі

Новую станцыю абезжалезвання вады пабудуюць у вёсцы Глебкавічы, што побач з Калодзішчамі. Тэхнічныя асаблівасці аб'екта, а таксама планаваную дату здачы карэспандэнт МЛЫН.ВУ даведаўся ў ГП "Водаканал Мінскага раёна".

Па словах кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Дразда, працягваецца экспертыза праекта будучай станцыі абезжалезвання.

- Магутнасць свідравіны складзе каля 15 м3 вады ў гадзіну. Тут будзе ўстаноўлена станцыя нашай распрацоўкі. Згодна з рашэннем Мiнаблвыканкама, аб'ект павінен быць уведзены ў строй у жніўні 2020 года, - удакладніў Дзмітрый Дрозд.

 

Дадаткова

Адзначым, што ў бягучым годзе па праграме "Чыстая вада" (без уліку рэгіянальных праектаў) у Мінскай вобласці пабудуюць больш за 60 станцый абезжалезвання вады. Зараз якаснай пітной вадой забяспечана звыш 93% жыхароў цэнтральнага рэгіёна. Паказчыка ў 100% плануецца дасягнуць не пазней за 2025 год.