Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
28 ліпеня 2020

Стадыён у Нясвіжы хутка зможа прымаць матчы чэмпіянату вобласці па футболе

Штучнае поле, якое Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" на бязвыплатнай аснове перадала рэгіёну, вось-вось будзе гатова. Работы па ўладкаванні стадыёна "Ураджай" плануецца скончыць да канца ліпеня: пакуль жа спецыялісты наносяць разметку, усталёўваюць вароты, падсыпаюць абзу поля пяском, паведамляе МЛЫН.ВY.

Каб ператварыць поле з натуральным газонам у штучны, спатрэбілася нямала часу. Як распавёў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Афанасік, працы на галоўным стадыёне горада вяліся амаль тры месяцы: панізілі грунт, папластова пасыпалі друз з пяском, правялі гранітны адсеў, па перыметры ўсталявалі ліўнёўкі.

На новай "сінтэтыцы" у чэмпіянаце Мінскай вобласці будзе выступаць каманда "Нясвіж". Зараз футбалісты трэніруюцца і прымаюць гасцей на базе ў вёсцы Рудаўка. Пасля трох тураў у абласным першынстве яны займаюць апошняе 9-е месца ў групе "Б".

Сёлета палі са штучным пакрыццём уладкуюць таксама ў Маладзечне і Барысаве.