Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
30 чэрвеня 2020

Праграму развіцця прамысловай вытворчасці распрацуюць для Стаўбцоўскага лясгаса

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа даручыў на працягу бліжэйшых двух тыдняў распрацаваць праграму развіцця прамысловай вытворчасці Стаўбцоўскага лясгаса і забяспечыць яе дакладнае выкананне. Такое даручэнне было дадзена падчас рабочай паездкі міністра ў Стаўбцоўскі раён, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінлясгаса.

Кіраўнік галіны наведаў вытворча-майстэрскі ўчастак "Акінчыцы", дзе азнаёміўся з прамысловым развіццём лясгаса. Пасля гэтага міністр сустрэўся з працоўным калектывам і абмеркаваў эканамічнае становішча спраў на прадпрыемстве. Віталь Дрожжа заклікаў кіраўніцтва ўстановы не зацягваць з нарошчваннем вытворчых магутнасцяў лясгаса, максімальна эфектыўна выкарыстоўваць увесь лясны рэсурс, павышаць узровень заработнай платы спецыялістаў.

У склад Стаўбцоўскага лясгаса сёння ўваходзяць дзевяць лясніцтваў, вытворча-майстэрскі ўчастак і лесапункт.