Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
30 ліпеня 2020

Першыя трохтысячнікі з'явіліся ў Мінскай вобласці

Па стане на 29 ліпеня ў Мінскай вобласці намалочана 383 880,39 тоны збожжавых і зернебабовых культур. Сярэдняя ўраджайнасць - 40 ц/га. Пра гэта МЛЫН.ВY распавялі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

У цэнтральным рэгіёне намалацілі першыя тры тысячы тон збожжа. Гэта нязменныя лідары жніва Сяргей Янучок і Віктар Жукоўскі з гаспадаркі "Кухчыцы" Клецкага раёна. Яны намалацілі 3087,7 тоны.

На другім месцы работнікі гэтага ж прадпрыемства Мікалай Сіцько і Васіль Місюкевіч. Яны намалацілі 2005,2 тоны.

Замыкаюць тройку лідэраў прадстаўнікі ўсё таго ж Клецкага раёна - Пётр Макрэцкі і Аляксандр Дзямідчык з "Племяннога завода Чырвоная Зорка». Яны намалацілі 1693,9 тоны.

Па агульнаму намалоту лідзіруюць:

  • Нясвіжскі (51 009,92 тоны)
  • Клецкі (49 730,5 тоны)
  • Капыльскі (32 812 тон)
  • Слуцкі (32 360,34 тоны)
  • Салігорскі (30741 тона) раёны

Па ўраджайнасці топ-5 раёнаў:

  • Нясвіжскі (65 ц/га)
  • Мінскі (54 ц/га)
  • Клецкі (54 ц/га)
  • Смалявіцкі (51 ц/га)
  • Дзяржынскі (50 ц/га)

Па ўраджайнасці сярод гаспадарак першае месца займае "Новае жыццё" Нясвіжскага раёна (94,6 ц/га).

Лепшы кіроўца працуе ў клецкіх "Кухчыцах". Віталь Кішко перавёз 2093,1 т.