26 мая 2020
Парк сонечных батарэй з'явіцца ў Нясвіжскім раёне

Да канца мая ў в.Качановічы Нясвіжскага раёна з'явіцца парк геліяўстановак. Праектам займаецца кампанія "РЭАГ Нясвіж", паведамляе МЛЫН.ВY.
Плошча парку складзе каля 4 га, тут будзе ўстаноўлена 4752 сонечныя панэлі. Намінальная магутнасць батарэй - 335 Вт, а вось устаноўленая магутнасць усяго парку сонечных батарэй складзе 1,6 МВт.
Як распавёў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Афанасік, гэтая электрастанцыя не адзіная ў раёне. Ужо пабудаваны тры біягазавыя ўстаноўкі і адзін "вятрак" у агракамбінаце "Нясвіжскі", які выпрацоўвае энергію для сваіх патрэб. Таксама адзначыў, што аб'ект будзе здадзены ў эксплуатацыю аператыўна.