Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
8 ліпеня 2020

Новыя сацыяльна значныя аб'екты з'явяцца на Міншчыне

Новая паліклініка ў Нясвіжы, басейн у Уздзе і Старых Дарогах, а ў Стоўбцах сярэдняя школа. Больш за дзесятак новых сацыяльна значных аб'ектаў з'явяцца ў Мінскай вобласці ў бліжэйшыя гады. Цяпер іх праектуюць, паведамляе Беларусь 1.

Павышана ўвага і да сталічных гарадоў-спадарожнікаў. У Фаніпалі плануюць узвесці новы дзіцячы сад і школу. А вось у Дзяржынску з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На думку гараджан, гэты аб'ект дапаможа многім займацца любімымі відамі спорту, а таксама фізкультурай без абмежаванняў.

Займацца плаваннем і фізкультурай у новым басейне змогуць і жыхары Мар'інай Горкі. Аб'ект здадуць ужо гэтым летам.