Новыя культурныя аб'екты адкрываюцца ў Заслаўі

Сёлета Заслаўе адзначае 1035-годдзе. У сувязі з чым у горадзе адкрываюцца новыя культурныя аб'екты. У хуткім часе з'явіцца і музей маляванкі, паведамляе Беларусь 1.
Так, гісторыка-культурны музей-запаведнік горада, які займае 113 га, папоўніцца новым музеем беларускіх маляванак, якія ўяўляюць сабой унікальную калекцыю маляваных дываноў, якія ўпрыгожвалі сялянскія дамы 100 гадоў таму. А зараз амаль 300 арыгінальных маляванак захоўваюцца ў фондах. Варта адзначыць, іх збіралі больш за 30 гадоў па розных кутках краіны.
У дадзенай калекцыі будуць і арыгінальныя працы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, а таксама Фёдара Сухавіла. Дапоўняць экспазіцыю і сучасныя мастакі, якія стваралі свае маляваныя дываны па матывах беларускай народнай творчасці.