Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 ліпеня 2020

Новай школе ў Стоўбцах быць!

Сёння, 17 ліпеня, у Стоўбцах адбылася ўрачыстая закладка "Капсулы часу" пад будаўніцтва школы, якая стане чацвёртай установай сярэдняй адукацыі ў горадзе. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Стоўбцы дынамічна развіваюцца. А вось апошняя школа тут была пабудавана амаль сорак гадоў таму. І калі тады налічвалася каля 1 900 вучняў, то сёлета за парты сядуць амаль 2 600 юных жыхароў горада.

"У Мінскай вобласці сёння робіцца вельмі шмат для стварэння годных умоў для жыцця і працы кожнага грамадзяніна, -- адзначыў кіраўнік цэнтральнага рэгіёну, звяртаючыся да прысутных. -- Мы будуем жыллё і дарогі, уводзім у строй новыя аб'екты, адкрываем тэхналагічныя вытворчасці. Павышаем якасць медыцынскай дапамогі, культуры і спорту. Вялікая ўвага, вядома ж, надаецца і сістэме адукацыі. Рашэнне аб будаўніцтве школы ў Стоўбцах, як вы памятаеце, мы прынялі ў лютым гэтага года. Менавіта тады аблвыканкам падтрымаў прапанову мясцовых уладаў і вылучыў на гэтыя мэты адпаведнае фінансаванне. Шмат у чым гэта рашэнне было абумоўлена станоўчай дэмаграфічнай сітуацыяй у раёне. Вялікая колькасць вучняў у класе не лепшым чынам адбіваецца на навучальным працэсе і не дазваляе надаць належную ўвагу кожнаму дзіцяці. Мы не маглі абыйсці бокам гэтую праблему. Важна адзначыць, што нашу ініцыятыву падтрымаў і Прэзідэнт Беларусі".

Па словах Аляксандра Турчына, новыя ўстановы адукацыі - гэта комплексы, абсталяваныя сучаснымі навучальнымі аўдыторыямі, камп'ютарнымі класамі, лабараторыямі, спартыўнымі і гімнастычнымі заламі, басейнамі... Школа ў Стоўбцах цалкам адпавядае гэтым крытэрам. Ужо ў наступным годзе яна прыме 720 вучняў.

"Будаўніцтва новай установы адукацыі - гэта, несумненна, вельмі вялікі падарунак ад кіраўніцтва вобласці ўсім жыхарам горада. Для маёй шматдзетнай сям'і гэтае пытанне асабліва актуальнае, -- падзялілася Кацярына Галімская. - Зусім нядаўна я прысутнічала на мерапрыемстве, дзе Аляксандр Генрыхавіч уручаў шматдзетным мамам, у тым ліку і мне, Ордэн Маці. І тады ён сказаў, што хутка ў Стоўбцах пачнецца будаўніцтва школы. І вось праз зусім невялікі прамежак часу мы сабраліся тут, каб закласці памятны знак і капсулу ў знак гэтай падзеі. Калі бачыш такую падтрымку органаў улады, з'яўляецца ўпэўненасць у заўтрашнім дні і будучыні нашых дзяцей. Што яны ажыццявяць усе свае планы".

А планаў у стаўбцоўскіх школьнікаў і моладзі шмат. Імі, як і хвалюючымі пытаннямі, яны актыўна дзяліліся з кіраўніком цэнтральнага рэгіёна. Школьнікі звярнулі ўвагу на адсутнасць сучаснага кінатэатра і недастатковае развіццё сферы забаў. Аляксандр Турчын супакоіў: у 2022 годзе ў Стоўбцах вырашана праводзіць абласныя "Дажынкі", а значыць, у найбліжэйшы год-два ў горадзе будуць выкананы маштабныя работы па добраўпарадкаванні.

"Галоўнае, каб у вас было жаданне тут жыць і вярнуцца пасля заканчэння навучальных устаноў".

"Я люблю дзяцей і хачу стаць педагогам пачатковых класаў, як і мама. І так, планую жыць і працаваць на роднай зямлі, выхоўваць новае пакаленне", -- паабяцала навучэнка адной са школ Стоўбцаў.

Менавіта гэтаму пакаленню была закладзена "Капсула часу" у гонар пачатку будаўніцтва школы. Адкрыюць яе нашы нашчадкі ў 2040 годзе, калі Стаўбцоўскі раён адзначыць 100-гадовы юбілей.